Міжнародны алімпійскі камітэт просяць спыніць фінансаванне НАК Беларусі
Міжнародны алімпійскі камітэт просяць спыніць фінансаванне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі "да нармалізацыі сітуацыі". Ліст прэзідэнту МАК Томасу Баху даслалі ўдзельнікі Свабоднага аб'яднання спартсменаў Беларусі. Яны папрасілі расследаваць акты дыскрымінацыі беларускіх спартсменаў з палітычных матываў, паведамляе dw.com.
У лісце прыводзяцца 22 факты рэпрэсій супраць спартсменаў, нязгодных з палітыкай уладаў: звальненняў, адхіленняў ад спаборніцтваў, забароны на ўдзел у складзе зборных. Згадваецца і 15-суткавы адміністрацыйны арышт баскетбалісткі Алены Леўчанка за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
Міжнародны алімпійскі камітэт ужо звязваўся з НАК Беларусі, каб "высветліць сітуацыю". І калі спартсменаў будуць караць за палітычную пазіцыю, МАК абяцае расследаваць такія выпадкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.