Міжнародны танцавальны флэшмоб прайшоў у падтрымку палітзняволенай беларускі

Міжнародны танцавальны флэшмоб прайшоў у падтрымку палітзняволенай беларускі

14 лютага ва Украіне, Польшчы, Літве, Германіі ды іншых краінах прайшоў танцавальны флэшмоб у падтрымку Вольгі Гарбуновай і іншых палітвязняў "#RiseForOlga".

Вольга Гарбунова, абаронца правоў і інтарэсаў жанчын, былая кіраўніца "Радзіславы", з 9 лістапада 2021 года знаходзіцца за кратамі.

У 2016 годзе яна ініцыявала ў Мінску флэшмоб One Billion Rising (адзін мільярд паўстанцаў). Дзякуючы ёй Беларусь далучылася да сусветнай танцавальнай кампаніі, якая стартавала ў 2012 годзе і праходзіць у 190 краінах.

Дарэчы, у Беларусі на сёння налічваецца больш за 150 жанчын-палітзняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі