МНС папярэдзіў пра моцны вецер у нядзелю
Парывы могуць дасягаць 15-20 м/с / pixabay
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэдзіла беларусаў пра моцны вецер у нядзелю, 5 сакавіка. Вецер будзе паўночна-заходнім і заходнім з парывамі да 15-20 м/с.
Могуць быць адарваны лініі сувязі і электраперадач, адключана электрычнасць. Магчыма пашкоджанне слаба замацаваных канструкцый, дахаў і нават паданне дрэваў, кажуць ратавальнікі.
У шмат якіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам снег. Месцамі слабы галалёд, на асобных пляцоўках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра -2, +3°С.
А ў панядзелак, 6 сакавіка, беларусам таксама варта быць акуратнымі на дарогах — захаваецца галалёдзіца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.