Моцны лівень абрынуўся на Баранавічы
З-за моцных ападкаў вуліца Дамейка стала нагадваць Венецыю / Intex-press
Моцны лівень абрынуўся на Баранавічы днём 26 чэрвеня. З-за моцных ападкаў вуліца Дамейка стала нагадваць Венецыю, паведамляе Intex-press. Многія аўто глухлі, у вадзе заставаліся нумары і нават некаторыя часткі кузава.
Непагадзь была і ва ўсёй Брэсцкай вобласці. Паведамлялася, што на трасе М1 з-за моцнага ветру, дажджу і граду многія вадзіцелі вымушана спынілі рух і стаялі на аварыйцы, чакаючы сканчэння ліўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.