Morcheeba выступіць у Мінску
Брытанскі гурт прыедзе ў Беларусь 15 снежня з вакалісткай Скай Эдвардс.
15 снежня ў мінскім Палацы спорту выступіць гурт Morcheeba з праграмай "Greatest Hits Plugged & Unplugged". Знакаміты брытанскі калектыў, прыедзе ў Беларусь ў "залатым" складзе — з вакалісткай Скай Эдвардс.
Гурт быў заснаваны братамі Полам і Росам Годфры разам са Скай Эдвардс у сярэдзіне 90-х. У 2003 годзе музыкі разышліся. Скай Эдвардс пачала сольную кар'еру, браты Годфры спачатку ўзялі паўзу, а затым запісалі два альбомы Morcheeba з іншымі вакалісткамі.
У 2010 Скай вяртаецца ў гурт, вынікам чаго сталі новы альбом "Blood Like Lemonade", выпушчаны ў тым жа годзе і "Head Up High", датаваны 2013-м.
Пачатак канцэрта ў Палацы спорту 15 снежня ў 19.00.
Квіткі: ад 350 да 870 тыс. руб., Танцпол — 450 тыс. руб. (фан-зоны не будзе).
Фота: metronews.ru