MTV назавуць іконай Озі Осбарна
Такі статус рокер атрымае за дасягненні ў сольнай творчасці і ў межах Black Sabbath.
Озі Осбарн стане іконай MTV. Прэмію Global Icon легендарны рокер атрымае 9 лістапада падчас цырымоніі ўзнагароджання MTV EMAs.
"Уплыў Озі на музыку і поп-культуру проста неацанімы. Цягам чатырох дзесяткаў гадоў ён забаўляў (і працягвае забаўляць!), натхняў і часам шакаваў легіёны фэнаў па ўсім свеце", — кажа выканаўчы віцэ-прэзідэнт Viacom Брус Джылмер.
Сярод іншых сёлетніх намінантаў на MTV EMAs — Эд Шыран, Нікі Мінаж, Кэці Пэры, Фарэл Уільямс і Арыяна Грандэ.
Паводле music.com.ua
Фота: www.billboard.com