Музей на былым лецішчы Быкава адкрылі без сваякоў пісьменніка
19 чэрвеня ў Ждановічах афіцыйна адкрылася дача-музей Васіля Быкава.
На цырымоніі выступілі міністар культуры Барыс Святлоў, старшыня афіцыйнага саюзу пісьменьнікаў Мікалай Чаргінец і доктар філалагічных навук Міхась Тычына, паведамляе Радыё "Свабода".
Мікалай Чаргінец падараваў новаадкрытаму музэю лісты Васіля Быкава, якія пісьменьнік пісаў яму падчас службы Чаргінца ў Аўганістане. З 50 лістоў, якія даслаў Быкаў, дзесяць перададзеныя музею.
Дачу Быкава два гады таму перадала дзяржаве ўдава пісьменніка Ірына Міхайлаўна. Яна наведвала лецішча сёння ў першай палове дня, да афіцыйнага адкрыцця музея. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, удаву Быкава на адкрыццё музея не запрасілі.
Фота — svaboda.org