Мужчына згарэў на пажары ў Магілёве

Пажар / mchs.gov.by
Пажар / mchs.gov.by

21 студзеня ў адным з дамоў на вуліцы Крупскай у Магілёве загарэлася кватэра. Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі ў пакоі цела мужчыны.

Дома знаходзілася 71-гадовая сужыцелька загінулага, якой аказалі першую медыцынскую дапамогу. Як паведамляе телеграм-канал Следчага камітэта Беларусі, жыццю жанчыны нічога не пагражае.

У дадзены момант следчыя і спецыялісты УГКСЭ па Магілёўскай вобласці праводзяць агляд месца здарэння, а таксама апытваюць суседзяў і сваякоў згарэлага мужчыны. Па факце здарэння будуць прызначаныя пажарна-тэхнічная і судова-медыцынская экспертызы.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць з агнём пры курэнні.

Усе акалічнасці высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі