Мужчыну адрэзаную на працы руку прышылі да... нагі (фота)
На месяц, на час, пакуль лячылі пераломы.
Гэты рэдкі выпадак здарыўся ў Кітаі. Як піша брытанская газета The Daily mail, няшчасны выпадак адбыўся на заводзе, дзе за станком працаваў Сяо Вэй. Мужчыну адрэзала запясце правай рукі. Яго тэрмінова прывезлі ў лякарню. Аднак медыкі сказалі, што не маюць такіх тэхналогій, каб прышыць руку на месца. Таму яны прышылі руку да галёнкі пацярпелага і адправілі яго ў іншую бальніцу.
Лекары ў іншай клініцы паабяцалі прышыць запясце рукі на месца, але толькі праз месяц, калі зажывуць пераломы, бо станок расціснуў і зламаў некалькі костак. Рука заставалася на назе мужчыны. Праз месяц, сапраўды, яе вярнулі на месца. Мужчына знаходзіцца пад наглядам лекараў.