Мужчынскі біятлонны спрынт у Сочы выйграў Оле-Эйнар Б’ёрндален

40-гадовы нарвежскі спартсмен, якога называюць каралём біятлону, перамог у гонцы на 10 кіламетраў з двума агнявымі рубяжамі — ён прайшоў дыстанцыю за 24 хвіліны 33,5 секунды і дапусціў адзін промах.



“Срэбра” сёння дасталася аўстрыйцу Дамініку Ландэрцінгеру, а трэцяе месца заняў Яраслаў Саўкуп з Чэхіі.



У беларусаў найлепшым вынікам стала 29-е месца Уладзіміра Чапеліна. Сяргей Новікаў фінішаваў 33-м, Яўген Абраменка — 56-м, а Юрый Лядаў — 57-м.



Жаночы спрынт пройдзе ў нядзелю, 9 лютага. У гэтай гонцы выступіць галоўная надзея беларускай зборнай — Дар’я Домрачава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі