Музычны альбом да 20-годдзя БНФ — ад Данчыка да Русі

Выйшла ў свет музычная складанка "20 гадоў — 20 гітоў", падрыхтаваная з нагоды 20-годдзя Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне".  Ініцыятарамі выдання сталі Культурніцкая камісія Партыі БНФ і выдавецкі лэйбл "БМАgroup". Кожная з гітовай дваццаткі песня адпавядае пэўным падзеям у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Гэтак трэк-спіс кампакт-дыску змяшчае найпапулярнейшыя кампазыцыі часоў "перабудовы", узнікнення прадвесьнікаў БНФ — студэнцкіх арганізацыяў "Талака" і "Майстроўня" ("Мроя", ULIS, "Бонда", Данчык). Перыяду станаўлення беларускай незалежнасці на дыску адпавядаюць "Мясцовы час", Зміцер Бартосік, "Крама".

"Росквіт" новага палітычнага рэжыму адзначаны "Новым Небам", N.R.M., KRIWI, Pomidor/OFF, Neuro Dubel, :B:N:; супольнымі праектамі "Народны альбом", "Я нарадзіўся тут". Падзеям апошніх прэзідэнцкіх выбараў у краіне адпавядаюць Mauzer, Partyzone feat. Руся. Завяршае складанку нефармальны гімн БНФ "Фронт" Сержука Сокалава-Воюша.

Прэс-служба Партыі БНФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі