МВФ палепшыў прагноз па валавым ўнутраным прадукце Беларусі

Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па валавым унутраным прадукце Беларусі ў 2009 годзе. У прыватнасці, гадавы прагноз спаду ВУП у краіне прадугледжаны з мінус 3,3% да мінус 1,2%. Пра гэта гаворыцца ў кастрычніцкім аглядзе сусветнай эканомікі і фінансаў, падрыхтаваным экспертамі МВФ. Прагноз росту спажывецкіх коштаў у Беларусі ў 2009 годзе перагледжаны ў горшы бок і складае 13% супраць ранейшых 11%. Папярэдні прагноз быў апублікаваны ў чэрвені цяперашняга года.

У 2010 годзе МВФ прагназуе рост ВУП у Беларусі на ўзроўні 1,8%. Паводле ацэнкі экспертаў фонду, гадавая інфляцыя ў наступным годзе складзе 8,3%, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі