“Мы не можам прынесці дэмакратыю, гэта павінны зрабіць самі беларусы”
Еўрадэпутат Элізабэт Шродтэр распавяла Еўрарадыё, чаму санкцый супраць Лукашэнкі недастаткова, каб у Беларусі адбыліся змены, і адзначыла галоўную хібу апазіцыі. Праблема сітуацыі ў Беларусі крыецца не толькі ў Аляксандру Лукашэнку, але ў грамадстве, якое мірыцца з сітуацыяй, лічыць еўрадэпутатка ад Германіі Элізабэт Шродтэр, якая ўваходзіць у Дэлегацыю па адносінах з Беларуссю.
Элізабэт Шродтэр: "Змены прыходзяць не звонку, а знутры. Мы не можам прынесці ў краіну дэмакратыю, гэта павінна зыходзіць ад грамадзянскай супольнасці. Праблема не толькі ў Лукашэнку, але ў грамадстве, якое мірыцца з цяперашняй неверагоднай сітуацыяй. Бо шмат людзей сумняваюцца, што могуць змяніць сітуацыю. Але я лічу, што яны могуць. Людзі мусяць быць больш актыўнымі і не мірыцца з сітуацыяй"
Шмат людзей таксама не верыць, што дэмакратыя прынясе ім больш выгодаў, чым цяперашні лад, дадае Элізабэт Шродтэр. Пераканаць іх у гэтым магла б добрая праграма апазіцыі, але такой дагэтуль няма.
Элізабэт Шродтэр: "На маю думку, галоўны недахоп беларускай апазіцыі ў тым, што яна не здольная стварыць рэальную альтэрнатыву Лукашэнку. Не хапае праграмы, альтэрнатыўнай стратэгіі, якая б была даволі вядомая ў грамадстве, зразумелая і выклікала давер"
Па словах еўрадэпутаткі, заключэннямі Савета ЕС яна задаволеная і сумняваецца, што эканамічныя санкцыі дапамаглі б. Але лічыць рашэнне па аблягчэнні візавага рэжыму для беларусаў недастатковым.
Элізабэт Шродтэр: "На жаль, польская прапанова прыбраць візавыя зборы для грамадзян не знайшла падтрымкі сярод іншых краін ЕС. Бо вельмі важна паказаць, хто нясе адказнасць за цяперашнюю сітуацыю. З аднаго боку, пашырэнне візавых санкцый супраць адказных чыноўнікаў. З іншага, важна, каб простыя беларусы мелі магчымасць бачыць, як развіваюцца краіны ЕС і наколькі паспяховая дэмакратыя".
Што тычыцца Парламенцкай Асамблеі Еўранэст, то прынцып яе працы па сёння не вырашаны. Прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў туды не хочуць прымаць не толькі таму, што Еўрапарламент лічыць яе недэмакратычна абранай.
Элізабэт Шродтэр: "Яны [дэпутаты Нацыянальнай Асамблеі] нават не выказалі пратэсту па апошніх падзеях, запужваннях, што адбываюцца ў Беларусі. Таму нам цяжка прыняць такіх людзей"