Мяжу Літвы і Беларусі "патруляваў" мядзведзь

Мядзведь на мяжы Літвы і Беларусі / кадр з відэа літоўскіх памежнікаў
Мядзведь на мяжы Літвы і Беларусі / кадр з відэа літоўскіх памежнікаў

У Літве на мяжы з Беларуссю заўважылі мядзведзя, які "патруляваў" памежную тэрыторыю.

Відэа з камер назірання на мяжы паказалі літоўскія памежнікі. Па іх словах, жывёла хадзіла ўздоўж мяжы ў раёне так званай "Дзевянішкаўскай пятлі" — гэта выступ літоўскай тэрыторыі, што ўваходзіць углыб Беларусі.

Па звестках літоўскіх памежнікаў, мядзведзь прайшоў уздоўж мяжы тры кіламетры, пасля чаго вярнуўся ў лес.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі