Мытны камітэт: Пасылак з-за мяжы пасля ліміту ў 22 еўра менш амаль не стала

Мытны камітэт: Пасылак з-за мяжы пасля ліміту ў 22 еўра менш амаль не стала

Аб'ём пасылак з-за мяжы пасля ўвядзення ліміту ў 22 еўра знізіўся нязначна. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.

Па яго словах, плынь пасылак павялічылася, пакуль ішло абмеркаванне і ўвядзенне ліміту. Цяпер, кажа Сянько, пасылак стала менш, іх аб'ём увайшоў у стандартнае рэчышча. Тыя, хто хацеў сабе набыць недарагія рэчы ў замежных інтэрнэт-крамах, працягвае іх набываць.

Журналісты пацікавіліся ў спецыяліста пра яго адносіны да спосабу абыйсці гэтае абмежаванне ў 22 еўра. Як вядома, некаторыя сталі замаўляць сабе тавары з кітайскіх інтэрнэт-крамаў праз расійскіх пасярэднікаў, а потым дастаўляць у Беларусь.

Сянько прыстрашыў такіх пакупнікоў карамі з боку мытні: "Паспрабуйце так прывезці. А калі мытня вас зловіць? Думаю, вы распавядзеце потым, як "выгадна" вазіць у абыход мытні".

Дарэчы, галоўны беларускі мытнік пацвердзіў, што яны прапануюць расійскім калегам дамовіцца пра адзіны ліміт для пасылак. Па словах Сянько, расіяне разглядаюць крокі ў бок зніжэння ліміту.

Старшыня Мытнага камітэту павеадміў, што і ў Еўрасаюзе існуюць невысокія межы кошту пасылак, а Кітай знізіў ліміты з 7 да 0 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі