МЗС Беларусі адклікала згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША
МЗС Беларусі адклікала згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША у Мінску. Рашэнне выглядае тэхнічным, таму што нават пасля атрымання агрэману ад Беларусі Фішэр не змагла ўехаць у краіну: ёй проста не давалі візу. Апошнія месяцы Фішэр знаходзіцца ў Вільні.
Таксама МЗС Беларусі прапанавала ЗША да 1 верасня скараціць штат амбасады да пяці чалавек.
Злучаныя Штаты не прызналі афіцыйныя вынікі выбараў 2020 года, таму не прызнаюць і Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.
9 жніўня ЗША ўвялі шырокія эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Афіцыйны Мінск паабяцаў даць адказ. Верагодна, цяперашняя дыпламатычная "замарозка" і ёсць такі адказ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.