МЗС Беларусі пракаментаваў вызваленне Надзеі Саўчанка

МЗС Беларусі пракаментаваў вызваленне Надзеі Саўчанка

Беларусь спадзяецца, што вызваленне Надзеі Саўчанка пазітыўна адаб'ецца на перамоўным працэсе па ўсходзе Украіны. Пра гэта на брыфінгу 26 траўня заявіў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык.

"Беларусь вітае той факт, што Расійская Федэрацыя і Украіна знялі з парадку дня адно з пытанняў, які на працягу доўгага часу з'яўляўся перашкодай для прадметнага абмеркавання шляхоў рэалізацыі Мінскіх пагадненняў і прасоўвання па шляху мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны", — заявіў дыпламат.

Надзею Саўчанка, асуджаную ў Расіі, 25 траўня абмянялі на двух расійскіх грамадзян, якіх ва Украіне асудзілі за тэрарызм. Прэзідэнт Пётр Парашэнка пасля вяртання ўзнагародзіў лётчыцу Залатой зоркай Героя Украіны.

Па словах Мірончыка, беларускі бок будзе максімальна спрыяць далейшай працы Трохбаковай кантактнай групы і рабочых падгруп. Прэс-сакратар МЗС абяцае, што Беларусь забяспечыць усе неабходныя ўмовы для працягу Мінскага працэсу, каб у наш рэгіён як мага хутчэй вярнуўся мір.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі