МЗС: Беларускія грамадзяне не пацярпелі ад выбуху ў Парыжы
Сярод пацярпелых ад выбуху ў Парыжы няма беларускіх грамадзянаў. Пра гэта паведамляе ў сваім афіцыйным Твітэры МЗС Беларусі са спасылкай на Крызісны цэнтр МЗС Францыі.
Нагадаем, што магутны выбух, у якім пацярпелі каля 20 чалавек, адбыўся сёння раніцай у цэнтры Парыжа. Паводле папярэдніх крыніцаў, прычынай выбуху стала ўцечка газу: спачатку ў будынку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.
Выбухам разнесла ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што знаходзіцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар.
Сямёра пацярпелых атрымалі сур’ёзныя раненні, яшчэ двое ў крытычным стане. Пацярпелі таксама трое пажарных.