МЗС: Беларускія грамадзяне не пацярпелі пры аварыі цягніка ў Барселоне
Пры аварыі цягніка ў Барселоне беларускія грамадзяне не пацярпелі. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"Па дадзеных нашага пасольства ў Іспаніі, беларускія грамадзяне ў выніку аварыі цягніка ў Барселоне не пацярпелі", — цытуе БЕЛТА словы дыпламата.
Аварыя адбылася зранку 28 ліпеня на станцыі Французскі вакзал (Estaciу de Franзa). Паведамляецца, што машыніст не паспеў затармазіць, і цягнік урэзаўся носам у платформу. Пры здарэнні траўмы атрымалі 54 чалавекі, амаль усе яны былі дастаўленыя ў лякарні.