МЗС Францыі заклікае вызваліць усіх затрыманых
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара міністэрства Бернара Валеро. 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Парыжы Валеро асудзіў арышты кандыдатаў ад апазіцыі, журналістаў і сябраў няўрадавых арганізацыяў. Ён заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых у часе акцыі пратэсту.
Прэс-сакратар адзначыў, што Беларусь павінна прытрымлівацца еўрапейскіх дэмакратычных стандартаў, “чаго зараз не назіраецца, мяркуючы па абыходжанні з апазіцыяй у часе выбарчай кампаніі і па затрыманнях”.
Валеро не стаў удакладняць, накіроўвала Францыя віншаванні Лукашэнку ці не, перадае РИА «Новости».