МЗС Нямеччыны параіў турыстам ехаць у Беларусь з наяўнымі грашыма

МЗС Нямеччыны параіў турыстам ехаць у Беларусь з наяўнымі грашыма

МЗС Нямеччыны рэкамендаваў турыстам, якія бліжэйшым часам едуць у Беларусь, браць з сабой "дастатковую колькасць наяўных грошай у першы час пасля дэнамінацыі". Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на нямецкае агенцтва ДПА.

Раней беларускія банкі і крамы папярэджвалі, што напярэдадні і ў першыя дні пасля дэнамінацыі могуць узнікаць складанасці з аплатай тавараў і паслуг праз банкаўскія карткі.

Нямецкі МЗС паведамляе сваім суайчыннікам, што 1 ліпеня ў Беларусі адбудзецца дэнамінацыя. Пасля яе, напрыклад, 50 000 старых рублёў будуць адпавядаць пяці новым. Таксама распавядаецца, што ў абарачэнне ўводзяцца манеты. Не забыліся нямецкія дыпламаты адзначыць і той факт, што да канца года паралельна будуць выкарыстоўвацца старыя і новыя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі