МЗС: У Беларусі цалкам перадухілілі перадачу ВІЧ і сіфілісу ад маці да дзіцяці

МЗС: У Беларусі цалкам перадухілілі перадачу ВІЧ і сіфілісу ад маці да дзіцяці

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала, што ў Беларусі цалкам перадухілілі перадачу ВІЧ ад маці да дзіцяці.

Адпаведнае пасведчанне ўручылі 7 траўня ў Нью-Ёрку прадстаўніку Беларусі пры ААН Андрэю Дапкюнасу, паведамляе Міністэрства замежных спраў.

Апроч нашай краіны такія пасведчанні сёння маюць Таіланд і Куба.

Дзесяць гадоў таму ўзровень перадачы ВІЧ ад маці да дзіцяці складаў 5,7%, у 2008 годзе — ужо 4%. У 2013 годзе гэты паказчык знізіўся да 1,2%.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі