МЗС Украіны: Лукашэнка працягвае пужаць беларусаў мантрай пра "зброю з Украіны"
Украіна адрэагавала на заявы Лукашэнкі пра тое, што "тэрарыстычная група" Мікалая Аўтуховіча тонамі ўвозіла адтуль зброю на тэрыторыю Беларусі.
"Украіна катэгарычна адмаўляе чарговыя інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі. Рыторыка аб знешнім умяшанні, у прыватнасці мантра пра "зброю з Украіны", выразна ўпісваецца ў палітыку Лукашэнкі па запалохванні беларускага народа. Украіна не з'яўляецца ворагам Беларусі", — заявіў спікер МЗС Украіны Алег Ніколенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.