На 11 ліпеня абвешчанае штармавое папярэджанне

На 11 ліпеня абвешчанае штармавое папярэджанне

На аўторак, 11 ліпеня ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне. МНС прагназуе, што ўночы ў краіну прыйдзе вялікі дождж. Спачатку навальніцы ахопяць паўднёва-заходнюю частку Беларусі, а раніцай і ўдзень пройдуцца па большай частцы краіны. Месцамі чакаюцца моцныя залевы. 

Удзень пры навальніцах у асобных раёнах — град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/c.

У паўднёвых раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +34.

У Мінску 11 ліпеня чакаюцца навальніцы з моцнымі залевамі, град і шквалісты вецер:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі