На 15 сутак арышту ў Салігорску асуджаныя актывісты Цацура і Насановіч
У Салігорску асуджаныя грамадскія актывісты Аляксандр Цацура і Ларыса Насановіч. Яны правядуць за кратамі 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў цэнтры горада ў панядзелак. У Салігорску асуджаныя грамадскія актывісты Аляксандр Цацура і Ларыса Насановіч. Яны правядуць за кратамі 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў цэнтры горада ў панядзелак.
Нагадаем, у акцыі ўдзельнічалі каля 100 чалавек, пераважна індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны падпісаліся пад зваротамі да мясцовых уладаў ад імя прадпрымальнікаў і грамадзян, якія былі пазбаўленыя сацыяльных ільготаў.
Чыноўнікаў прасілі даць тлумачэнні ў справе прэзідэнцкага дэкрэта № 760 і адказаць на пытанні, звязаныя з адменай льготаў. Аднак перадаць дакументы Цацура і Насановіч не паспелі, бо былі затрыманыя міліцыяй.
БелаПАН