На 3 капейкі падаражэе бензін АІ-100
Іншыя віды нафтапрадуктаў пакуль не падаражэюць
З 1 жніўня на АЗС Беларусі на 3 капейкі падаражэе бензін АІ-100. Пра гэта ў сераду паведамляе "Белнафтахім". У канцэрне нагадваюць, што "інавацыйны від маторнага паліва беларускай вытворчасці" рэалізуецца з 2019 года. Цяпер "цана на гэты від паліва, які адносіцца да прэміяльным сегменту нафтапрадуктаў, прыводзіцца ў адпаведнасць з выдаткамі на яго вытворчасць, якія ўключаюць уцягванне даражэйшых кампанентаў для падвышэння актанавага ліку". Адзначаецца, што іншыя віды нафтапрадуктаў не падаражэюць.
У траўні-ліпені ў Беларусі восем разоў на 1 капейку даражэлі АІ-92, АІ-95, АІ-98 і дызельнае паліва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.