На 4 гады дыскваліфікавалі беларускіх спартсменаў Пузакову і Жука

На 4 гады дыскваліфікавалі беларускіх спартсменаў Пузакову і Жука

Прадстаўнік зборнай Беларусі па муай-тай Максім Жук дыскваліфікаваны на 4 гады. Як інфармуе Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва, у яго пробах выявілі торасемід. Вынікі спартсмена, пачынаючы з 7 ліпеня, ануляваныя. Тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца ад 10 жніўня 2017-га.

Таксама на 4 гады дыскваліфікаваная Анастасія Пузакова, прадстаўніца нацыянальнай зборнай нашай краіны па лёгкай атлетыцы (яна выступала на дыстанцыі 3000 метраў з бар’ерамі). У яе пробах выявілі 1-тэстастэрон і яго метабаліт. Тэрмін дыскваліфікацыі Пузаковай адлічваецца ад 6 ліпеня 2017 года, яе вынікі ад 7 ліпеня анулююцца. Летась яна была шостай на чэмпіянаце Еўропы, але на Алімпіядзе ў Рыа паказала толькі 50-ы вынік сярод 52 удзельніц забегу.

На 4 гады дыскваліфікавалі беларускіх спартсменаў Пузакову і Жука
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі