На 83-м годзе жыцця ад каранавіруса памёр нейрахірург Арнольд Смеяновіч

Арнольд Смеяновіч у дзень 80-годдзя / TUT.by
Арнольд Смеяновіч у дзень 80-годдзя / TUT.by

1 студзеня памёр вядомы беларускі нейрахірург, акадэмік Арнольд Смеяновіч. Яму было 82 гады.

"Спутнік Беларусь" са спасылкай на прэс-сакратарку Мінздароўя Юлію Барадун піша, што доктар памёр ад каранавіруснай інфекцыі. Аднак у некралогу, апублікаваным у тг-канале ведамства, ні слова пра COVID-19 няма.

Арнольд Смеяновіч практыкаваў шмат гадоў — і працягваў апераваць, нават размяняўшы дзявяты дзясятак. Ён правёў велізарную колькасць аперацый на адкрытым мозгу, распрацаваў і ўкараніў методыкі выдалення пухлін і аднаўлення функцый канечнасцяў, аналагаў якім няма ў сусветнай практыцы.

Еўрарадыё выказвае спачуванні сям'і, сябрам і калегам Арнольда Смеяновіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі