На Алеі зорак "Славянскага базара" з'явіцца зорка Ўладзіміра Мулявіна
На Алеі зорак Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" з'явіцца зорка Ўладзіміра Мулявіна. Пра гэта 1 чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Леанід Кавалёў. Зорка ў гонар славутага песняра будзе першай, адкрытай на віцебскай алеі зорак у гонар беларускага артыста. Леанід Кавалёў: "Плануецца ўручэнне прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва да міру і паразумення" ансамблю "Песняры". Будзе таксама закладзена зорка Ўладзіміра Мулявіна. Як вы ведаеце летась была адкрыта Алея зорак”.
Нагадаем, што XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 9 па 15 ліпеня.
Нагадаем, што XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 9 па 15 ліпеня.