На аўтазапраўцы ў Віцебску пабіліся дзве групы моладзі

На аўтазапраўцы ў Віцебску пабіліся дзве групы моладзі

На аўтазапраўцы "Газпрамнафта" ў віцебскім мікрараёне Білева адбылася жорсткая бойка паміж дзвюма групамі моладзі, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

У сацсетках з'явілася відэа з камераў назірання. Мяркуючы па іх, канфлікт пачаўся ў кавярні аўтазапраўкі і працягнуўся ў гандлёвай зале. Бойка скончылася тым, што трое маладых людзей атрымалі накаўты і засталіся ляжаць на падлозе.

Віцебская міліцыя ўдакладніла, што інцыдэнт здарыўся на праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова, 7 студзеня. Міліцыя, якая прыбыла на сігнал "трывожнай кнопкі", змагла ідэнтыфікаваць пяць удзельнікаў інцыдэнту. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі