На беларускім рынку з'явіцца электрамабіль Geely Galaxy E8
Geely Galaxy E8
На беларускім рынку з'явіцца кітайскі электрамабіль Geely Galaxy E8. Праўда, тэрміны, як і кошт, яшчэ невядомыя (абяцаюць, што "зусім хутка" прэзентуюць у Мінску). Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка кажа, што гэта "дынамічная машына, спорткар практычна". У пятніцу падчас наведвання завода "БелДжы" ён ездзіў на ёй.
Сёлета заданы электрамабіль пачаў прадавацца на кітайскім рынку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.