На беларускую дыктоўку ў Магілёве прыйшоў ідэолаг аблвыканкаму

На беларускую дыктоўку ў Магілёве прыйшоў ідэолаг аблвыканкаму

На беларускамоўную дыктоўку ў Магілёве ў Міжнародны дзень роднай мовы прыйшло больш за 150 чалавек, паведамляе Радыё "Свабода".

Удзельнікі дыктоўкі згадалі рэпрэсаванага літаратара Міхася Зарэцкага і напісалі дыктоўку па ягоным творы "Кветка пажоўклая". Дарэчы, сёлета спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння пісьменніка.

Арганізавала дыктоўку гарадская суполка Таварыства беларускай мовы пры спрыянні адміністрацыі Палаца культуры вобласці. Прывітаць удзельнікаў акцыі прыйшоў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкаму Андрэй Кунцэвіч. Сам ён дыктоўку не пісаў, але ў вітальнай прамове адзначыў важную ролю нацыянальнай мовы для існавання народу. "Выкарыстаньне ды пашырэнне роднай мовы — адна з найбольш важных задач у Год культуры, які абвешчаны сёлета ўказам прэзідэнта нашай краіны", — падкрэсліў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі