На БТ паказалі Лукашэнку з сабакам

На БТ паказалі Лукашэнку з сабакам

У Аляксандра Лукашэнкі жывуць трое катоў і некалькі сабак, а сам ён вельмі любіць жывёлаў і прыроду. Пра гэта прэс-сакратар Наталля Эйсмант распавяла ў эфіры вечаровага шоу “Макаёнка, 9” на тэлеканале “Беларусь 1”.

Наталля Эйсмант паказала здымак з асабістага архіва кіраўніка краіны — на ім Аляксандр Лукашэнка абдымае сабаку.

“У гэтым кадры ўвесь кіраўнік дзяржавы. Ён праўда любіць прыроду, усё жывое. Гэтыя кадры зробленыя ў Александрыі. І тут відаць, што гэта абсалютна натуральны, не пастановачны кадр. Гэта нейкі сабака, не прэзідэнцкі, які падбег і пацягнуўся да прэзідэнта. Ён быў вельмі ласкавы і спагадлівы”, — распавяла Эйсмант.

Яна таксама паведаміла, што ў Лукашэнкі дома жывуць трое катоў, але адзін з іх — Нема, ужо стаў публічнай персонай.

“Мы не аднойчы яго здымалі нават у нашых рэпартажах, калі прэзідэнт запрашае да сябе дадому сваіх калегаў, з якімі асабліва блізкія і цёплыя адносіны. Там вы можаце заўважыць такога вельмі каларытнага рудага ката. Яго завуць Нема. Два астатнія хаваюцца, а гэты кот лезе ў кадр”, — распавяла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Раней сам Лукашэнка распавядаў пра іншых гадаванцаў, якія жывуць у яго рэзідэнцыі, нагадвае TUT.by

“У мяне вельмі шмат жывёл. Страусы — трое, індакачкі, качкі, 25 гусянятаў — да новага года дару людзям, куры кітайскія, куры звычайныя нясушкі, індыкі — штук 10. Трусаў было 70, зараз раздаў людзям, пакінуў толькі тых, якіх стрыгуць, бо забіваць труса для мяне гэта немагчыма (не дай Бог, каб дзеці ўбачылі). Засталося, можа, трусаў дваццаць. 10 кароў, 10 коз, 15 авечак і 7 або 8 коней, 4 сабакі — лабрадор, аўчарка і дзве лайкі. Усе падораныя”, — распавядаў Лукашэнка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі