На будаўніцтве штаб-кватэры НАК выявілі новыя крадзяжы

У злачынстве вінавацяць службовую асобу ЗАТ "Трэст Прамбуд". Яму інкрымінуюць крадзеж шляхам злоўжывання ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.



Як сцвярджаюць праваахоўныя органы, вытворца работ будаўнічай фірмы з 1 студзеня па 31 жніўня 2013 года падпісаў фіктыўныя акты выкананых работ. 62 мільёны рублёў з бюджэтных сродкаў былі налічаныя як заробак асобе, якая рэальна на аб'екце не працавала, піша "Ежедневник".



Дарэчы, будаўніцтва новай штаб-кватэры Нацыянальнага Алімпійскага камітэта было пачата паводле ўказа Лукашэнкі ў 2007 годзе і мусіла завяршыцца яшчэ ў 2009-м. Аднак у сувязі з праблемамі па пошуку інвестара для гэтага будаўніцтва тэрміны здачы комплексу з тых часоў не раз пераносіліся. Калі верыць апошнім абяцанням , то комплекс павінен быць здадзены ў эксплуатацыю да пачатку сёлетняга чэмпіянату свету па хакеі.



Між тым за час будаўніцтва аб'екта на ім ужо двойчы ўзнікалі карупцыйныя скандалы.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі