На будоўлі БелАЭС памёр кранаўшчык

На будоўлі БелАЭС памёр кранаўшчык

На будоўлі Беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы памёр кранаўшчык. Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзіў галоўны інжынер станцыі Анатоль Бондар. Па яго словах, гаворка ідзе не пра няшчасны выпадак, а пра смерць ад натуральных прычын:

“Не загінуў, а адбыўся выпадак натуральнай смерці. Нічога [надзвычайнага] не адбылося. Выпадак натуральнай смерці”.

На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі Следчага камітэта.

Першы блок Беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года. Зараз ён гатовы на 95%, у найбліжэйшы час пачнуцца выпрабаванні рэактарнай устаноўкі. Ядзернае паліва на пляцоўку прывязуць да 1 кастрычніка.

Час ад часу на будпляцоўцы БелАЭС здараюцца няшчасныя выпадкі. Нядаўна траўмы атрымалі двое рабочых, а крыху раней на фоне градзірняў маляўніча перакулілася пажарная машына.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі