На будоўлі пад Магілёвам паваліўся 23-метровы будаўнічы кран
У аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна на будаўніцтве пяціпавярховага дома перакуліўся булаўнічы кран, паведамляе прэс-служба МНС.
Здарэнне адбылося, калі кран падымаў груз. Вышыня вежавага крана 23 метры, грузападымальнасць 10 тон.
Папярэдне паведамляецца, што пацярпелых пры здарэнні няма. Кранаўшчыка даставілі для медыцынскага абследавання.
Сам кран атрымаў механічныя пашкоджанні, а новабудоўля не пашкоджаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.