На былога палітвязня Сяргея Каваленку пачалі крымінальную справу

На былога палітвязня Сяргея Каваленку пачалі крымінальную справу

На былога палітвязня Сяргея Каваленку пачалі крымінальную справу за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта піша праваабарочны сайт "Віцебская вясна" са словаў яго былой жонкі Алены Каваленка.

Па гэтым абвінавачанні Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак ужо больш за два гады ён жыве і працуе на тэрыторыі іншай краіны.

Пра крымінальную справу супраць былога мужа Алена Каваленка даведалася ад следчага Валянціна Сухавеева. Ён выклікаў віцяблянку на допыт у якасці сведкі па справе. 

Жанчына даведалася, што крымінальную справу на яе былога мужа пачалі ў жніўні 2021 года. Нагодай нібыта стаў нейкі відэазапіс у інтэрнэце. 

Актывіст партыі КХП-БНФ Сяргей Каваленка набыў вядомасць у 2010 годзе. Тады ён 7 студзеня вывесіў нацыянальны сцяг на верхавіне святочнай ялінкі ў цэнтры Віцебска. За гэта яго асудзілі на тры гады "хатняй хіміі". Потым яго затрымалі за парушэнне рэжыму адбывання і асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі агульнага рэжыму. За кратамі Каваленка трымаў працяглыя галадоўкі. Вызвалілі яго 26 верасня 2012 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі