На ЦЭ трэба будзе прыехаць за гадзіну — Мінадукацыі
Каб паступіць у ВНУ, трэба паспяхова здаць два ЦЭ і адно ЦТ / ілюстрацыйнае фота sb.by
У пункты цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) школьнікі будуць прыбываць паводле графіка, кажуць у Міністэрстве адукацыі Беларусі. Кожная школа павінна будзе прывезці дзяцей у прызначаны час.
"Дзеці павінны прыехаць за гадзіну да пачатку, каб у спакойнай абстаноўцы, без мітусні зайсці на пункт", — кажуць у Мінадукацыі. Сёлета школьнікі будуць здаваць ЦЭ ўпершыню. Ім трэба будзе напісаць два тэсты: па рускай або беларускай мове, а таксама па адным профільным прадмеце на выбар. Рускую мову плануюць здаваць 41 781 чалавек, беларускую — 11 512 дзяцей. У топ дысцыплін таксама трапілі матэматыка (20 582), біялогія (9 686), грамадазнаўства (5 826).
Асноўныя тэрміны правядзення ЦЭ — 14 і 21 мая. Пачатак экзамену 14 мая — у 11:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.