На чыгунцы Мінск-Маладэчна на 3 гадзіны быў спынены рух
На 3 гадзіны быў спынены рух у суботу на чыгунцы Мінск-Маладэчна. Як даведалася Еўрарадыё, каля 14-й гадзіны адбылася паломка кантактнай сеткі. Прычынай здарэння стала дрэва, якое ўпала якраз на драты. Супрацоўнікі
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі наступствы аварыі да
17.20. У выніку, са спазненнем рухаліся не толькі электрычкі, але і
хуткія пасажырскія цягнікі.