На “Дакар” спартыўны МАЗ зваліўся з 5-метровай дзюны (відэа)

На “Дакар” спартыўны МАЗ зваліўся з 5-метровай дзюны (відэа)

На ралі-рэйдзе “Дакар”, які праходзіць у Паўднёвай Амерыцы, спартыўны МАЗ зваліўся з 5-метровай дзюны. Здарэнне трапіла на відэа. Беларускі пілот Сяргей Вязовіч не пацярпеў. Ужо праз 10 хвілін аўтамабіль працягнуў гонку і прыйшоў на фініш шостым.

Вязовіч кажа, што гэта быў адзін з самых складаных спецучасткаў на тэрыторыі Перу. За кіламетр да фінішу ён вырашыў праехаць дзюну і не ўлічыў яе вышыню, МАЗ зваліўся на пясок і перакуліўся на бок. Грукат ад падзення быў чутны далёка. Аднак сам аўтамабіль быў у стане працягваць гонку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі