На Добрушскай папяровай фабрыцы адбыўся пажар

Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы"
Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы"

У ноч на 11 чэрвеня пажар адбыўся ў папяровым цэху Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 3:10.

У выніку пажару пашкоджаныя 15 квадратных метраў транспарцёрнай стужкі машыны №7, якая ўяўляе сабой сушыльную камеру. Тэхналагічны працэс у цэху спынены, але работа прадпрыемства ў цэлым не парушаная, паведамляюць ратавальнікі.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі