На Дзень незалежнасці ў Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, град

На Дзень незалежнасці ў Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, град

На Дзень незалежнасці ў Беларусі чакаюцца навальніцы, залевы, град, моцны вецер. Пры гэтым тэмпература паветра ўдзень 3 ліпеня складзе 30-32 градусы, на поўдні — да 34 цяпла. Уначы будзе ад 16 да 22 градусаў са знакам плюс. Пра гэта ў Facebook піша Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу захаваецца спякотнае надвор'е, удзень у многіх раёнах краіны максімальная тэмпература складзе 30-32 градусы. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць месцамі. У вось у нядзелю ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй нашай краіне. Падчас навальніц вецер узмоцніцца парывамі да 15-20 метраў за секунду, магчымы град. У Мінску на Дзень незалежнасці дажджы (і моцныя дажджы) і навальніцы магчымыя і ўначы, і ўдзень. Калі ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 19-21 цяпла, дык у дзённыя — 26-28 градусаў са знакам плюс.

Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя 6 дзён

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі