На Дзень Перамогі ў Брэсцкую крэпасць прыйшло 70 тысяч чалавек (фота)
Тут прайшлі святочныя мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя Перамогі.
У мітынгу ў Брэсцкай крэпасці 9 траўня прынялі ўдзел больш за 70 тысячаў чалавек.
Шэсце з плошчы Леніна да мемарыяльнага комплексу пачалося а 10-й раніцы і расцягнулася на некалькі кіламетраў. Ачолілі калону ветэраны і кіраўнікі мясцовых органаў улады.
У Брэсцкай крэпасці пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, усклаўшы кветкі да Вечнага агню.
Святочныя мерапрыемствы цягам усяго дня таксама праходзяць у парках і на іншых гарадскіх пляцоўках. Завершацца яны ў 22.00 традыцыйным салютам у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".