На дзень святога Валянціна ў Віцебску зладзяць чарговы Дзень цвярозасці

Дзень закаханых віцебскія ўлады вырашылі сумясціць з Днем здароўя. А калі на Віцебшчыне дзе абвяшчаюць Дзень здароўя — чакай забароны на спіртныя напоі. Так будзе і на дзень святога Валянціна. У крамах, сталоўках, рэстарацыях ды іншых гандлёвых кропках ды аб’ектах грамадскага харчавання з раніцы да вечара не будуць гандляваць півам і пладова-ягаднымі вінамі.

Замест выпіўкі жыхарам прапанаваны культурна-масавыя ды спартовыя мерапрыемствы. Забарона тычыцца толькі таннага алкаголю. Зладзіць рамантычную вячэру з бутэлькай чагосьці смачнага ды вытанчанага закаханыя будуць мець магчымасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі