На Дзень Волі ў Беларусі будзе да 8 градусаў цяпла
25 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдзе невялікі снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы слабы туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях прагназуецца -8...-12. Удзень сіноптыкі абяцаюць +1...+6 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах чакаецца да 8 градусаў вышэй за нуль.