На "Фэсце экскурсаводаў" пакажуць стары транспарт, метро і птушак

Чарговы "Фэст экскурсаводаў" пройдзе ў Мінску і рэгіёнах з 17 па 19 красавіка. Сёлета арганізатары прапануюць паслухаць птушак падчас экскурсій, паглядзець на старыя трамваі і тралейбусы, пакатацца на роварах ды многае іншае.

Пра будучыя экскурсіі Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў фэсту Цімох Акудовіч:

"Актыўна далучыліся транспартнікі. Яны выставяць свой стары аўтапарк для агляду, таксама яны нам выдзелілі трамвай для экскурсіі. Экскурсій стала болей, іх будзе сотня ў сталіцы і каля 60 у рэгіёнах".


Таксама сёлета пройдуць экскурсіі на французскай, нямецкай, англійскай і іспанскай мовах. Будуць экскурсіі-спектаклі і экскурсіі-гульні.


Падчас сёлетняга фэсту арганізатары абралі адмысловы помнік — адзін са старэйшых помнікаў Беларусі — кальвінскі збор XVI  ст. у Першамайску (гістарычна — Кухцічы) Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Падчас фэсту арганізатары плануюць прыцягнуць увагу да помніка і сабраць грошы на яго кансервацыю.


Спіс экскурсій гл. тут.

Фота: fest-guides.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі