На фэсце "Камяніца" міліцыя правярала гандляроў на "забароненую" сімволіку

На фэсце "Камяніца" міліцыя правярала гандляроў на "забароненую" сімволіку

5 верасня, у суботу, на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў VI фольк-фестываль "Камяніца". У ім прынялі ўдзел беларускія і замежныя фольк-гурты. Таксама падчас фэсту працавалі мастацкія выставы, свае працы паказвалі ткачы, ганчары і разьбяры, працавалі майстар-класы.

Як перадае Радыё "Свабода", падчас фестывалю не абышлося без некалькіх прыкрых інцыдэнтаў. Так, адзін з гасцей, Міхась, распавёў, што на ўваходзе на фэст міліцыя запатрабавала, каб ён зняў майку з "Пагоняй" на ровары. Хлопцу прыгразілі непрыемнасцямі, калі ён зноў надзене яе. Да довадаў, што ў майцы няма нічога супрацьзаконнага, міліцыя не прыслухалася.

Акрамя таго, міліцыянты праверылі вырабы рамеснікаў і гандляроў у пошуках "забароненай" прадукцыі — бел-чырвона-белых сцягоў ці "Пагоні".

Дарэчы, летась міліцыя таксама не дазваляла праходзіць на фэст у вопратцы з "Пагоняй" і бел-чырвона-белым сцягам. Праўда, год таму вопратку настойліва прасілі хаця б вывернуць навыварат.

​Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі