На Фэсце культур у Гродне прадавалі вышыванкі і халодную зброю з Каўказа

На Фэсце культур у Гродне прадавалі вышыванкі і халодную зброю з Каўказа

У Гродне праходзіць ХІ Рэспубліканскі фэст нацыянальных культур.  Гэтае свята традыцыйна ладзіцца раз на два гады: на два дні цэнтр старога горада ператвараецца ў горад майстроў, спевакоў ды кулінараў — прадстаўнікі кожнай нацыянальнасці дэманструюць свае звычаі.

Акрамя традыцыйных для рэгіёну нацыянальных груп (найперш палякаў, літоўцаў, украінцаў, расіян) сёлета дадаліся прадстаўнікі ЗША, Нігерыі і Шры-Ланкі. Зрэшты, сваю нацыянальнасць падчас шэсця, маглі прадстаўляць усяго пара чалавек: як, напрыклад, цемнаскуры саксафаніст з ЗША або сталая пара з Вялікабрытаніі.

Фэст адкрыўся велічным шэсцем па Савецкай вуліцы, пасля чаго наведнікі і госці ўжо блуалі па нацыянальных падворках, раскіданых па дварах старога горада. Сімвалічным фіналам мае быць начны канцэрт і салют.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі