На фестывалі “Навальніца” Ляпіс Трубяцкой выступіць з шоў як у Рамштайн
Фестываль феерверкаў “Навальніца” будзе ўключаць не толькі спаборніцтвы піратэхнічных каманд, але і вялікую музычную праграму і некаторыя сюрпрызы. Па інфармацыі агенцтва Лінія гуку, якое займаецца арганізацыяй фэсту, выступ хэдлайнера 2-га дня , гурта Ляпіс Трубяцкой, будзе суправаджацца ўнікальным шоў.
Каманда піратэхнікаў з Чэхіі зладзіць вогненнае прадстаўленне, якое можна параўнаць толькі з відовішчамі, якія паказваў нямецкі гурт Рамштайн (RAMMSTEIN).
Нагадаем, што фестываль “Навальніца”, які пройдзе пад Мінскам 28, 29 і 30 жніўня, атрымаў статус адборачнага этапу чэмпіянату Еўропы па феерверках.
На кожны вечар запланаваныя выступы піратэхнічных каманд і рок-канцэрты, хэдлайнерамі якіх стануць гурты J:морс, Палац і Ляпіс Трубяцкой. Уначы забаўляльную праграму працягнуць дыджэі.
Да СОК Лагойск, дзе і пройдзе фэст, будзе хадзіць спецыяльны аўтобус ад ст. м. Усход.
Фота: sunshineandroses.xanga.com