На "Хмельнов Fest" замест "Любэ" выступіць "Машина времени"

На "Хмельнов Fest" замест "Любэ" выступіць "Машина времени"

25 жніўня ў скверы ля гатэля "Беларусь" адбудзецца "Хмельнов Fest". Увесну оўпэн-эйр прыцягнуў да сябе ўвагу праз аб'яўленых у рэкламным роліку ўдзельнікаў — "Крамбамбулю", "Дразды" і "Любэ". У інтэрнэце жартавалі: маўляў, "хэдлайнеры, якіх мы заслужылі". А Лявон Вольскі сказаў, што для "Крамбамбулі" выступаць на адной сцэне з "Любэ" — немагчыма.


Але, як апынулася, да рэальнасці гурты, апроч "Крамбамбулі", ніякага дачынення не мелі. Арганізатары паведамілі, што ініцыятыву праявіла рэкламная кампанія, якая працавала над ролікам. Ролік быў выдалены.


І вось цяпер з'явілася афіша фэста. Згодна з ёй на "Хмельнов Fest" выступяць  Open Space, "Крама", "Крамбамбуля" і "Машина времени". І ніякага "Любэ".

 

На "Хмельнов Fest" замест "Любэ" выступіць "Машина времени"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі